У чацвер у Беларусі прагназуюць дажджы з навальніцамі

02/09/2015 - 09:40

3 верасня ў Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па ўсходзе пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Раніцай у некаторых раёнах магчымы слабы туман.

Вецер будзе паўднёва-ўсходнім з пераходам на паўночна-заходні, 4-9 метраў за секунду. Падчас навальніцаў месцамі магчымае шквалістае ўзмацненне ветру да 15-20 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе 10-17 градусаў цяпла. Удзень будзе 16-22 градуса вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе ўначы чакаецца плюс 18-20, удзень — 23-27 градусаў, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.

Фота: photoclub.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі