У цэнтры Мінска прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі па “справе патрыётаў”

22/06/2017 - 17:21

У чацвер, 22 чэрвеня, у Мінску прайшла акцыя салідарнасці з затрыманымі па “справе патрыётаў” і з шэрагам іншых палітвязняў. У ёй паўдзельнічалі больш за 10 чалавек (сярод іх — Вольга Мікалайчык, Максім Вінярскі). Яны прыйшлі з партрэтамі зняволеных, трымалі расцяжку “Свабоду палітвязням”. Міліцыя нікога не затрымлівала, але папярэджвала, што акцыя несанкцыянаваная і яе ўдзельнікі мусяць разыйсціся. Міліцыянеры вялі аператыўныя здымкі, інфармуе Радыё Свабода.

Як вядома, па “справе патрыётаў” (справе “Белага легіёна”) за кратамі застаюцца 14 чалавек. Спачатку іх абвінавачвалі ў “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”, пазней дадалася крымінальная справа аб “стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання” і яе КДБ ужо перадаў у Следчы камітэт.  

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі