Еўрасаюз завяршае тэхнічную працу па ўвядзенні санкцый у дачыненні Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта заявіў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі Жазэп Барэль. 20 кастрычніка ён выступіў на пленарнай сесіі Еўрапарламента ў Бруселі, паведамляе ТАСС.
"Савет ЕС даў зялёнае святло для падрыхтоўкі новага санкцыйнага спісу, у які ўвойдзе Лукашэнка, — гаварыў Барэль. — Тэхнічная праца пачалася адразу ж пасля пасяджэння Савета і завершыцца хутка".
"Урад Лукашэнкі" чакае ізаляцыя, дадаў кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі.
Раней у "чорны спіс" ЕС трапілі чатыры дзясяткі афіцыйных асобаў з Беларусі, адказных за фальсіфікацыю вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і за гвалт супраць мірных пратэстоўцаў. Брусель спачатку не ўключаў у яго Аляксандра Лукашэнку, пакідаючы магчымасць для кантактаў з ім.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.