У Брэсце на прагулцы загінуў пяцігадовы хлопчык

25/10/2021 - 09:17
Медыкі спрабавалі рэанімаваць хлопчыка, але беспаспяхова / Ілюстрацыйнае фота mchs.gov.by​

Пяцігадовы хлопчык загінуў у Брэсце падчас прагулкі ў лесе. Ён зваліўся ў тэхналагічны калодзеж глыбінёй тры метры, расказалі ў МНС Беларусі.

Трагедыя адбылася ў нядзелю днём. На месца выклікалі выратавальнікаў і медыкаў. Дзіця дасталі, лекары спрабавалі яго рэанімаваць, але выратаваць не змаглі — канстатавалі смерць.

Родным хлопчыка спатрэбілася псіхалагічная дапамога. З імі працавалі супрацоўнікі МНС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі