Чытаць болей: Сірата, кіроўца, адэкват: што вядома пра хлопца, які выкраў дзяўчыну ў Брэсце
На тэрыторыі Жабінкаўскага, Кобрынскага і Бярозаўскага раёнаў аб'явілі план "Перахоп". Неўзабаве ў міліцыю патэлефанавала 22-гадовая Елізавета Сміховіч, якая распавяла, што знаходзіцца ў багажніку легкавіка, якім кіруе яе былы хлопец. Куды ён едзе, яна не ведала.
У вёсцы Бусні Жабінкаўскага раёна дзяўчына паспрабавала ўцячы. Канавальчук яе дагнаў і двойчы ўдарыў бітай па галаве. Сміховіч аднак заскочыла ў кабіну трактара, які праязджаў міма, і такім чынам уратавалася ад зламысніка. Неўзабаве ў вёску прыехалі міліцыянеры, мужчыну затрымалі.
Крымінальную справу разглядаў суд Маскоўскага раёна Брэста. Высветлілася, што Яўген Канавальчук і Елізавета Сміховіч сустракаліся больш за тры гады, але пасля развіталіся. Мяркуецца, што на выкраданне мужчына пайшоў, спрабуючы вярнуць дзяўчыну. "Прабачце мяне, што пайшоў не па той дарозе", — сказаў ён у судзе.
Вяскоўца прызналі вінаватым у выкраданні чалавека, наўмысным нанясенні цяжкага цялеснага пашкоджання, а таксама гвалце ў дачыненні да асобы, якая выконвае грамадскі абавязак. Ён быў асуджаны на 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. У мужчыны канфіскуюць аўтамабіль, таксама ён мусіць заплаціць штраф — 4050 рублёў. Прысуд яшчэ можа быць абскарджаны, інфармуе sb.by.