У Браслаўскім раёне з помніка знялі расійскага двухгаловага арла

06/09/2019 - 18:21

У Браслаўскім раёне з помніка знялі расійскага двухгаловага арла — герб Расійскай імперыі, інфармуе Радыё Свабода. Відзаўскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж у пачатку лета ўсталяваў памятны камень у гонар заснавання ў 1803 годзе вучэльні з парушэннямі заканадаўства.

Па словах дырэктара Міхаіла Смірнова, герб знялі самі работнікі вучэльні. З помніка знік і рускамоўны надпіс.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

facebook.com/zmicier.kazakevicz

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі