У Берлінскім гатэлі трэснуў вялізны акварыум — гасцей папрасілі пакінуць будынак

16/12/2022 - 09:00
Абломкі акварыума вынесла вадой на вуліцу / welt.de

У Берлінскім гатэлі покнуў "самы вялікі цыліндрычны асобна размешчаны акварыумам у свеце". Ён быў славутасцю горада. Акварыум быў зроблены з акрылавага шкла. Яго вышыня складала 16 метраў, дыяметр — 11,5 метраў. Унутры цыліндру быў ліфт, якім маглі карыстацца госці.

Інцыдэнт адбыўся каля 6-й гадзіны раніцы, піша Die Welt. Акварыум "цалкам разбурыўся", а вада "бескантрольна" цякла ва ўсе памяшканні. Паліцыя кажа пра вельмі гучны выбух. Але доказаў нападу ў паліцыі няма. На месцы працуюць эксперты, і, па словах Welt, усё больш сабраных дадзеных кажа на карысць версіі аб тэхнічнай няспраўнасці.

У выніку гэтага надзвычайнага здарэння два чалавекі атрымалі раненні. Яны ў бальніцы. Але журналісты не ведаюць, ці гэта былі супрацоўнікі гатэля ці госці. Гасцям давялося пакінуць гатэль. Вуліцу Карла Лібкнехта, на якой знаходзіцца гатэль, прыйшлося закрыць, таму што "на праезнай частцы вельмі шмат вады".

У басейне знаходзілася каля 1500 рыб больш за 100 розных відаў. Акварыум быў запоўнены мільёнам літраў салёнай вады. Паведамляецца таксама, што акварыум капітальна мадэрнізавалі некалькі гадоў таму.

Гэты акварыум быў "самым вялікім цыліндрычным асобна размешным акварыумам у свеце" / dpa
Акварыум пасля здарэння / welt.de

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі