У Беразіно чарговы прарыў вадаправода

25/02/2025 - 14:58

Беразіно, 25 лютага 2025-га / t.me/berezinonews/

У Беразіно (Мінская вобласць) чарговы прарыў вадаправода. З-за здарэння перакрыты рух на вуліцы Перамогі. Там у аўторак ідуць аднаўленчыя працы.

Раённая газета нагадвае, што папярэдні прарыў вадаправода адбыўся ў сераду на мінулым тыдні на Зялёнай вуліцы. Тады па ёй перакрываўся рух (на здымках знізу) — ад аўтадарогі Р67 да згаданай вуліцы Перамогі, арганізоўваўся падвоз вады. Цяпер жа праблема з'явілася і на ёй.

Падобныя аварыі адбываюцца па ўсёй Беларусі. Нярэдка пра іх не паведамляюць СМІ. Інфраструктура патрабуе абнаўлення, а грошы атрымліваюць найперш сілавікі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі