У беларуска-еўрапейскім інвестыцыйным форуме ўдзельнічаюць каля 150 кампаній

24/05/2016 - 15:11

24 траўня ў Вене праходзіць беларуска-еўрапейскі інвестыцыйны форум, прысвечаны прасоўванню інвестыцый Еўрасаюза ў Беларусь. Удзел у ім прымае каля 150 найбуйнейшых еўрапейскіх кампаній, міжнародных фінансавых інстытутаў, а таксама афіцыйных структур Беларусі і ЕС, перадае БелаПАН.

Асноўная мэта форуму — палепшыць інвестыцыйны і гандлёва-эканамічны імідж Беларусі за мяжой, а таксама спрыяць прыцягненню еўрапейскіх інвестыцый у эканоміку краіны.

Форум праходзіць на пляцоўцы Федэральнай палаты эканомікі Аўстрыі. У адкрыцці мерапрыемства прынялі ўдзел першы віцэ-прэм'ер Беларусі Васіль Мацюшэўскі, еўракамісар па палітыцы суседства і перамоў аб пашырэнні Ёханэс Хан, віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Алан Пію.

Па словах прэс-сакратара МЗС Дзмітрыя Мірончыка, на форуме будуць прэзентаваныя інвестыцыйныя магчымасці і перавагі Беларусі, новыя ўмовы і перспектывы эканамічнайга супрацы з еўрапейскім бізнесам. Мірончык дадашў, што асаблівая ўвага будзе надавацца ўзаемадзеянню ў фінансава-банкаўскай сферы, на інфармацыйна-камунікацыйным напрамку, а таксама экалагічнаму будаўніцтву.

У рамках форуму запланаваныя сустрэчы прадстаўнікоў бізнэс-супольнасцяў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі