У Беларусі завяршаецца дазвол на трансляцыю шэрагу замежных тэлепраграм

20/05/2018 - 13:44

У Беларусі напачатку чэрвеня завяршаецца тэрмін дазволаў на распаўсюд прадукцыі шэрагу замежных СМІ. Як вынікае з паведамлення на сайце Міністэрства інфармацыі, гаворка ідзе пра трансляцыю тэлепраграмаў  "Русская ночь", English Club TV, English Club TV HD, RTG HD, Russian Travel Guide HD, Bridge TV (BTV), "Спорт 1", "Теледом", "Спорт 2", "Первый МЕТЕО", RUSONG TV, "Телеканал "Театр", "ТСК "Телеклуб", "Кухня ТВ", "ТРО", World Fashion Channel (WF).

Аператары электрасувязі павінны звярнуцца ў ведамства не пазней як за 15 дзён да заканчэння тэрміну дазволу на распаўсюд прадукцыі замежнага СМІ, каб яго працягнуць. Гэта прадугледжана абзацам 4 пункта 41 пастанову Саўміну ад 2 снежня 2008 года №1849 “Аб зацвярджэнні палажэння аб парадку выбачы дазволу на распаўсюд прадукцыі замежнага сродку масавай інфармацыі”.

Наяўнасць замежнага СМІ ў спісе тых, хто атрымаў дазвол, вызваляе іншых асобаў, упаўнаважаных на распаўсюд яго прадукцыі, ад атрымання адпаведнага дазволу.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі