У Беларусі зарэгістравана 75 выпадкаў падзення дрэў праз непагадзь

26/06/2021 - 12:12
Магілёў / фота: mchs.gov.by

У пятніцу і суботу практычна па ўсёй Беларусі прайшоў навальнічны фронт з парывамі ветру да 25 м / с. Зарэгістравана 75 выпадкаў падзення дрэў, 17 пашкоджанняў аўтамабіляў, 16 пашкоджанняў жылых дамоў, паведамляе МНС.

Пацярпелых няма, але да 6-й раніцы 26 чэрвеня без святла заставаліся 62 населеных пункта. Усяго часова былі без электрычнасці 827 населеных пунктаў. Непагадзь закранула Віцебскую, Гомельскую, Мінскую і Магілёўскія вобласці. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі