У Беларусі ўстаноўлены новы тэмпературны рэкорд дня

03/09/2015 - 07:06

2 верасня ў Беларусі ўстаноўлены новы тэмпературны рэкорд дня. Ён трымаўся з 1963 года, калі тэмпература паветра ў Пружанах склала 30 градусаў. Учора ў Мазыры і Гомелі было 34,9, інфармуе БелаПАН.

Рэкорд дня абнавіўся і ў Мінску — 29,1 цяпла (у 1963 годзе было 27 градусаў). А ў Магілёве ўчора было 30,5, папярэдні рэкорд зафіксавалі ў 1996 годзе — 28,1.

Фота: ByMedia.net

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі