У Беларусі сёлета стала менш індывідуальных прадпрымальнікаў на 4,5 тысячы

08/11/2016 - 15:33

У Беларусі сёлета спынілі сваю дзейнасць больш за 31 тысячу індывідуальных прадпрымальнікаў (найбольш у Мінску — больш за 10 тысяч), а зарэгістраваліся — амаль на 4,5 тысячы менш (найбольш адкрылася ІП у сталіцы — 7856, найменш — у Віцебскай вобласці — 2420). На пачатак кастрычніка ІП у нашай краіне было 250,7 тысячы. Найбольш іх у Мінску — больш за 80 тысяч, найменш — у Віцебскай (22,8 тысячы) і Магілёўскай (23,4 тысячы) абласцях, паведамляе партал tut.by, які спасылаецца на дадзеныя Белстата.

Сёлета ў Мінску ІП спыніла дзейнасць на 21,2% больш , чым за аналагічны перыяд мінулага года. У Гомельскай вобласці індывідуальныя прадпрымальнікі ў 2016-м сталі спыняць сваю працу на 15,6% часцей, чым летась.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі