У Беларусі спрасцілі патрабаванні да здачы ў арэнду жылых памяшканняў фізасобам

05/03/2018 - 17:40

У Беларусі спрасцілі патрабаванні да здачы ў арэнду жылых памяшканняў фізічным асобам. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка (№ 103 ад 5 сакавіка). Мэта дакумента — спрашчэнне патрабаванняў, устаноўленых жыллёвым заканадаўствам, да формы дамоваў аб прадастаўленні жылых памяшканняў, садовых домікаў, лецішчаў, якія належаць фізасобам, для кароткатэрміновага пражывання. Як адзначае БЕЛТА, цяпер дамовы змогуць заключацца як у пісьмовай, так і ў вуснай форме. Сярод новаўвядзенняў — знікненне абавязку рэгістраваць падобныя здзелкі ў мясцовых органах улады.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі