У Беларусі пракаментавалі даклад спецслужбаў Літвы

06/02/2019 - 15:25

У Беларусі пракаментавалі даклад спецслужбаў Літвы. У дакуменце, падрыхтаваным Дэпартаментам дзяржбяспекі і вайсковай разведкай, адзначалася, што Расія выкарыстоўвае нашу тэрыторыю для планавання вайсковых аперацый і дэманстрацыі вайсковай магутнасці. Падкрэслівалася, што вайсковая інтэграцыя Беларусі з Расіяй паглыбляецца, а эканамічная залежнасць Мінска ад Масквы зніжае магчымасці беларускага кіраўніцтва для здзяйснення незалежнай абарончай палітыкі.

6 студзеня намеснік начальніка ўпраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі МЗС Беларусі Андрэй Шупляк, адказваючы на пытанне БЕЛТА, адзначыў, што "беспадстаўныя, залішне эмацыйныя ацэнкі, замена доказаў, заснаваных на фактах, гучнымі фразамі абразлівага сэнсу, падобна, даўно ўжо сталі фірмовым знакам асобных літоўскіх палітыкаў". Ён не выключае, што даклад адмыслова з'явіўся за некалькі месяцаў да шматлікіх выбарчых кампаній у Літве. Відаць, "камусьці выгадна... заганяць клін у адносіны паміж дзвюма краінамі і народамі", сказаў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.

Але пры гэтым, кажа Шупляк, Беларусь праводзіць у дачыненні Літвы добразычлівую і цалкам самастойную палітыку. Ён падкрэсліў, што наша краіна ніколі не будзе несці пагрозу для сваіх суседзяў.

"Заклікаем палітыкаў у Літве стрымаць ваяўнічы запал і узяць на ўзбраенне больш міралюбівы тон, цытуе словы Андрэя Шупляка прэс-служба МЗС Беларусі. — Наш рэгіён мае патрэбу ў міры і згодзе, а не распальванні нянавісці".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі