У Беларусь з ЕС сталі часцей везці медпрэпараты з псіхатропнымі рэчывамі

04/10/2019 - 09:48

Апошнім часам у Беларусь сталі часцей везці з замежжа медыцынскія прэпараты з утрыманнем псіхатропных рэчываў, забароненых ці абмежаваных да перамяшчэння праз мяжу. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, перавозяць іх звычайныя грамадзяне. У большасці выпадкаў яны купляюць лекі ў аптэках у краінах ЕС і сцвярджаюць, што прэпараты ім патрэбныя для асабістага карыстання.

У пунктах пропуску выяўляліся медпрэпараты "Ксанокс", "Тэрафлю", "Феназепам", "КорвалТаб", "Дыязепекс", "Грыпекс" і іншыя. Яны ўтрымлівалі ў сваім складзе такія псіхатропныя рэчывы, як феназепам, альпразапам, фенабарбітал, дыязепам, псеўдаэфедрын. Дзяржпамежкамітэт папярэджвае пра крымінальную адказнасць за незаконны перавоз падобных рэчываў праз мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі