Аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ГУУС Мінгарвыканкама і Цэнтральнага РУУС выявілі ў бары на сталічнай вуліцы Зыбіцкай алкагольныя напоі без акцызных марак і без дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць іх набыцця.
Да таго ж выявілася, што ў гэтым бары работнікі наладзілі вытворчасць і продаж спіртных напояў, склад якіх прыдумлялі самі, піша прэс-служба УУС Мінгарвыканкама.
Аператыўнікі канфіскавалі 56 літраў алкагольнай прадукцыі на агульную суму 5218 рублёў. Гэта былі 64 бутэлькі гатовай прадукцыі коштам больш за 1000 рублёў і спіртавая вадкасць на суму 4200 рублёў.
На ТАА, якое з'яўляецца ўладальнікам бара, склалі адміністратыўны пратакол за парушэнне парадку абароту алкагольнай, нехарчовай спіртаўтрымліваючай прадукцыі, этылавага спірту, тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў. Гэта пагражае штрафам ад 5750 да 6900 рублёў (250-300 базавых велічыняў) з канфіскацыяй алкагольных напояў, а таксама выручкі, атрыманай ад iх продажу.
Паводле інфармацыі Еўрарадыё, гутарка ідзе пра бар "На пляжы".
Вуліца Зыбіцкая мае славу "гламурнай" і "мажорнай": установы, размешчаныя на ёй, вызначаюцца высокімі коштамі.