АМАП / Euroradio
Трэцяга верасня ў Баранавічах прайшлі чарговыя вучэнні МУС. Пад кіраўніцтвам інструктараў сілавікі адпрацоўвалі алгарытмы спынення групавых парушэнняў грамадскага парадку. Як паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама, міліцыянты трэніраваліся лакалізаваць "агрэсіўна настроеныя групы" і затрымліваць парушальнікаў.
Падобныя камандна-штабныя вучэнні ў 2026 годзе праходзяць у розных гарадах Беларусі. На іх адпрацоўваюць у тым ліку "пратэстныя" сцэнары, імітуюць выбухі і стрэлы.
Такія трэніроўкі праходзяць на фоне працяглых палітычных рэпрэсій у Беларусі. Пасля жорсткага падаўлення пратэстаў 2020 года ўлады працягваюць пераследаваць людзей, якія выступалі супраць фальсіфікацыі выбараў і гвалту з боку сілавікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут