Пажылы мужчына ў парку / ілюстрацыйнае фота / oir.mobi
75-гадовы мужчына напаў на падлетка ў Баранавічах, паведамілі БЕЛТА ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Выпадак адбыўся ўвечары ў панядзелак, калі школьнік вяртаўся дадому з факультатыўнага занятку. Каля прыпынку грамадскага транспарту на хлопчыка напаў невядомы мужчына і без усялякай прычыны ўдарыў некалькі разоў.
Мінакі заступіліся за падлетка, а хуліган збег. Бацька школьніка паведаміў пра здарэнне ў міліцыю, якая затрымала зламысніка.
Патлумачыць прычыну свайго ўчынку мужчына не змог. Супраць яго распачатая крымінальная справа за хуліганства.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут