У Баранавічах на прадпрыемстве загінуў 36-гадовы рабочы

03/06/2016 - 14:20

У Баранавічах на прадпрыемстве загінуў 36-гадовы рабочы, мясцовы жыхар. Здарэнне адбылося каля 17-й гадзіны 2 чэрвеня на заводзе жалезабетонных вырабаў ААТ "Будтрэст № 25". Як паведаміў БЕЛТА начальнік аддзела інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, аператар пульта бетонна-змешвальнай устаноўкі выконваў працы на вышыні чацвёртага паверху і ўпаў адтуль. Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы.

Супрацоўнікі міжраённага аддзела Следчага камітэта займаюцца высвятленнем усіх абставін і прычын няшчаснага выпадку. Адзначацца, што ніхто не бачыў моманту падзення рабочага. Яго цела знайшоў адзін з працаўнікоў прадпрыемства.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі