У Бабруйску невядомыя напалі на прытулак для жывёл і выпускалі на волю сабак

04/01/2018 - 12:48

У Бабруйску невядомыя напалі на прытулак для жывёл. Здарэнне адбылося ўначы 2 студзеня. Як інфармуе сайт bobruisk.ru са спасылкай на Бабруйскае грамадскае аб’яднанне абароны жывёл “Дабрадзейнасць”, былі часткова зламаныя заднія сцены трох вальераў (агулам там валанцёры і неабыякавыя грамадзяне пабудавалі 37 вальераў). Аднак з 10 сабак, якія там былі, збеглі толькі 2. Увечары яны вярнуліся назад.

На месца здарэння прыязджала міліцыя. Матывы зламыснікаў невядомыя.

Зламаныя вальеры. Фота Бабруйскага грамадскага аб’яднання абароны жывёл “Дабрадзейнасць”.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі