У аварыі на МКАД пацярпелі 10 аўтамабіляў

17/02/2022 - 09:11
Першапачаткова сутыкнуліся тры аўтамабілі​ / @gaiminsk

Дзесяць аўтамабіляў пацярпелі ў ДТЗ на Мінскай кальцавой аўтадарозе. Аварыя адбылася раніцай у чацвер, паведамілі ў сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі.

Першапачаткова сутыкнуліся тры аўто: два аўтамабілі Volkswagen і Renault. Кіроўцы, якія рухаліся следам, не паспелі зрэагаваць і сабралі "паравоз". У ім стала яшчэ сем машын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі