У адкрыты доступ злілі дадзеныя больш за 500 мільёнаў карыстальнікаў Facebook

04/04/2021 - 13:27
Дадатак Facebook на працоўным стале / Еўрарадыё​

Як піша Bussines Insider, на адным з хакерскіх форумаў апынуліся звесткі паўміліарда карыстальнікаў Facebook. Паводле папярэдняга аналізу, у сліў патрапілі звесткі як мінімум 32 млн карыстальнікаў з ЗША, 11 млн з Вялікабрытаніі, 6 млн з Індыі.

У рукі хакераў апынуліся поўныя імёны і прозвішчы карыстальнікаў, даты нараджэння, біяграфічныя звесткі, унікальныя ідэнтыфікатары іх старонак, месца жыхарства і адрасы электроннай пошты.

У сацыяльнай сетцы пакуль не пацвердзілі уцечку.

Нагадаем, што летам 2019 года Федэральная гандлёвая камісія ЗША выпісала сацыяльнай сеткі штраф у памеры пяці мільярдаў даляраў пасля падобнай маштабнай уцечкі, звязанай з кампаніяй Cambridge Analytica. Па выніках расследавання было ўстаноўлена, што аналітычная кампанія сабрала дадзеныя 87 млн карыстальнікаў сацсеткі і перадала іх трэцім асобам. Якія ў сваю чаргу выкарыстоўвалі іх у незаконных мэтах-як мяркуецца, перадвыбарчы штаб Дональда Трампа выкарыстаў іх для палітычнай рэкламы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі