У ААН прапанавалі перамясціць мігрантаў "у больш бяспечныя месцы ў Беларусі"

11/11/2021 - 13:50

У Арганізацыі аб'яднаных нацый прапанавалі перамясціць мігрантаў ад мяжы з Польшчай "у больш бяспечныя месцы ў Беларусі". Пра гэта напісаў у Twitter вярхоўны камісар ААН па справах бежанцаў Філіпа Грандзі. Ён нагадаў, што ў лагеры мігрантаў пабывалі прадстаўнікі Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, Міжнароднай арганізацыі па міграцыі.

"Прыярытэтам зараз павінна стаць прадухіленне страты жыццяў", — піша прадстаўнік ААН.

Прапанова па "перамяшчэнні мігрантаў" не падабаецца прапагандыстам, якія своеасабліва асвятляюць сітуацыю на мяжы з Польшчай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі