12 чэрвеня ў Дзень Расіі прыхільнікі апазіцыянера Аляксея Навальнага арганізавана выступілі супраць карупцыі. У 200 гарадах Расійскай Федэрацыі прайшлі вулічныя акцыі, паліцыяй было затрымана больш за 700 чалавек (найбольш у Маскве — да 400 пратэстоўцаў), інфармуе “Новая газета”. Сярод затрыманых аказаўся і Навальны.