"Творчая кухня": мастацтвазнаўца і тэатральны крытык Аляксей Стрэльнікаў

29/03/2021 - 16:00

29 сакавіка на "Творчай кухні" Аляксей Стрэльнікаў — мастацтвазнаўца, рэжысёр і тэатральны крытык. Абмяркоўваем, як тэатр уплывае на літаратуру, а літаратура на тэатр, ці кожны літаратурны твор можна ўвасобіць у спектакль, і што адбываецца ў беларускім тэатры падчас грамадска-палітычнага крызісу. Аляксей абяцае распавесці і добрыя навіны таксама.

“Творчая кухня” – сумесны праект “Еўрарадыё” і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНу дзяляцца сваёй творчасцю анлайн: чытаюць вершы, прозу, пераклады, спяваюць, расказваюць пра сваё жыцця падчас пандэміі і адказваюць на пытанні гледачоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі