Фуры на мяжы / Ілюстратыўнае фота ТАСС
Сітуацыю з дастаўкай грузаў з Еўрасаюза ў Расію, якая ўскладнілася з-за крызісу з мігрантамі на беларускай мяжы, вывучаць тры расійскія міністэрствы — МЗС, Мінтранс і Мінэканамразвіцця. Такое даручэнне даў урад Расіі, паведамляе "Інтэрфакс".
Міністэрствам даручана разгледзець зварот Кансультатыўнага савета па замежных інвестыцыях, які быў адпраўлены ў сакратарыят віцэ-прэм'ера Расіі Андрэя Белавусава.
Як паведамляла Еўрарадыё, у сваім лісце Cавет папярэдзіў урад РФ аб рызыках у сувязі з крызісам на мяжы ЕС і Беларусі, праз якую аўтатранспарт перавозіць каля 10% расійскага імпарту. Транспартны калапс перад навагоднімі святамі пагражае не толькі перабоямі з пастаўкамі ў Расію розных тавараў, але і ростам коштаў. Паводле звестак Савета, на КПП "Баброўнікі" ўтварыўся 25-кіламетровы затор з грузавікоў. Час праходжання мяжы вырас да 80 гадзін.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут