Трое шахматыстаў адмовіліся гуляць у чэмпіянаце Беларусі

19/10/2020 - 17:42

Трое шахматыстаў адмовіліся гуляць у чэмпіянаце Беларусі. Ад іх патрабавалі падпісаць "дадатковае пагадненне" да кантрактаў. Як паведамляе sos_by_2020, гаворка пра міжнароднага гросмайстара Уладзіслава Кавалёва, гросмайстара Яўгена Падольчанку і міжнароднага майстра Віталя Мерыбанава. У дакуменце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках, які раздалі на адкрыцці першынства, забараняюцца публічныя выказванні без узгаднення з наймальнікам. Ёсць і іншыя абмежаванні. Шахматысты Кавалёў, Падольчанка і Мерыбанаў палічылі гэта абмежаваннем сваіх канстытуцыйных правоў. Раней яны падпісвалі адкрыты ліст беларускіх спартсменаў супраць гвалту сілавікоў і за новыя выбары.

Уладзіслаў Кавалёў — адзіны шахматыст у Беларусі, які ўваходзіць у першую сусветную сотню.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі