Трамп прыляцеў у Бельгію, а кіраўніцтва гэтай краіны глядзела футбол

11/07/2018 - 08:24

Дональд Трамп прыляцеў у Бельгію на саміт NATO, а бельгійскае кіраўніцтва яго не сустракала ў аэрапорце — амаль усе глядзелі футбол. У паўфінале чэмпіянату свету гулялі бельгійцы і французы (апошнія выйгралі з лікам 1:0).

Як інфармуе сайт lesoir.be, кароль Бельгіі і кіраўнік МЗС у аўторак былі на футболе ў Санкт-Пецярбургу, а прэм'ер-міністр глядзеў яго на радзіме ў фан-зоне. У выніку ў аэрапорце прэзідэнта ЗША сустракаў толькі прадстаўнік МЗС Бельгіі. Трамп выглядаў сумнаватым.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі