Трактары МТЗ будуць расчышчаць снег у Кіеве

27/12/2015 - 07:38

Гарадская адміністрацыя Кіева закупіла 30 трактароў МТЗ для ўборкі снегу. Як паведамляецца на сайце гарадской адміністрацыі ўкраінскай сталіцы, новую тэхніку для ўборкі тратуараў і двароў у асенне-зімовы перыяд, набытую для гарадскіх камунальных службаў, агледзеў асабіста мэр.

Віталь Клічко праехаў на адным з трактароў і адзначыў, што кожны камунальнік, які будзе працаваць на новай тэхніцы, будзе адчуваць сябе камфортна.

Паводле Клічка, гэтыя трактары пойдуць у раёны і будуць працаваць на прыборцы снегу ў дварах.  

Фота: kievcity.gov.ua

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі