У Барысаў на часовае захаванне перадалі каштоўны трафей — Кубак Лігі чэмпіёнаў УЕФА! Гэта стала магчыма дзякуючы рэгулярнаму ўдзелу беларускай каманды ў Лізе чэмпіёнаў.
Аматары футбола мелі магчымасць зрабіць побач фота і нават патрымацца за галоўны трафей Лігі чэмпіёнаў.
Той, хто яшчэ не паспеў гэта зрабіць, можа пабачыць кубак у нядзелю з 10.00 да 18.00 каля віп-уваходу "Барысаў-Арэны".