Тэлеканал СТБ апублікаваў прыватную перапіску са справы журналісткі Андрэевай

14/01/2021 - 06:33

Тэлеканал СТБ пачаў інфармацыйную падрыхтоўку да суда над журналісткай "Белсата" Кацярынай Андрэевай (Бахвалавай). Пра справу журналісткі гаварыў у сваёй праграме "Тайныя спружыны палітыкі" сумна вядомы Рыгор Азаронак.

Кацярыну Андрэеву і аператарку Дар'ю Чульцову затрымалі 15 лістапада, калі яны вялі стрым з "Плошчы Перамен". Сілавікі ўварваліся ў кватэру на 14-м паверсе, дзе былі дзяўчаты. З таго часу абедзве журналісткі знаходзяцца пад вартай. Ім выставілі абвінавачанне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

12 студзеня іх крымінальная справа паступіла ў Фрунзенскі суд Мінска.

Азаронак у сваёй праграме заявіў, быццам Андрэева сваімі рэпартажамі з месца падзеяў кіравала дзеяннямі пратэстоўцаў. Таксама ў сюжэце былі паказаныя скрыны з перапіскі яе мужа Ігара Ільяша — верагодна, следства атрымала іх з канфіскаванага тэлефона. У перапісцы згадваецца, што Кацярына супрацоўнічала з украінскімі СМІ і пісала пра вайну на Данбасе. Тое, якім чынам матэрыялы следства трапілі ў прапагандысцкі тэлесюжэт, Азаронак абачліва не тлумачыць.

Перапіска Ігара Ільяша / СТБ
Перапіска Ігара Ільяша / СТБ

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі