Тэатр-студыя кінаактора адновіць паказ спектакляў з 1 чэрвеня

26/05/2020 - 18:06

1 чэрвеня паказ спектакляў адновіць тэатр-студыя кінаактора ў Мінску, паведамляюць "Мінск-Навіны". У гэты дзень на сцэне пакажуць музычную казку "Аліса ў Залюстроўі".

У тэатры кажуць, што гледачы будуць рассаджаныя з улікам сацыяльнага дыстанцыявання.

Падчас пандэміі каранавіруса тэатры былі вымушаныя датэрмінова завяршыць сезон. Зачыняцца яны пачалі яшчэ з сярэдзіны красавіка. Самыя "трывушчыя" дацягнулі да пачатку траўня. 

Тэатр-студыя кінаактора стаў самым смелым сярод тэатраў, вырашыўшы аднавіць паказ спектакляў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі