Сюрпрызаў не будзе — як улады збіваюць “градус незадаволенасці”

15/07/2020 - 10:00

Рашэнне Цэнтрвыбаркама не рэгістраваць двух галоўных сапернікаў Аляксандра Лукашэнкі на сёлетніх выбарах — Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу — выклікала чарговую хвалю незадаволенасці ў значнай часткі грамадства. Найперш тых яшчэ нядаўна цалкам апалітычных людзей, якія раптам вырашылі, што са з’яўленнем “нечаканых кандыдатаў” яны займелі магчымасць нешта змяніць у краіне. Дык вось не, сказала ЦВК. Але тое, на якіх падставах было адмолена ў рэгістрацыі Бабарыку і Цапкалу, іх прыхільнікамі было ўспрынята як знявага.


Чаму ўлады абралі шлях крымінальнага пераследу і ўкіду кампрамату супраць сваіх апанентаў? Ці атрымаецца разгонамі напалохаць новую генерацыю прыхільнікаў перамен? Які шлях далейшага ўдзелу ў выбарчай кампаніі найбольш адпаведны настроям грамадства?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць палітычны аналітык Юрый Дракахруст і лідар Руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі