Сёння вызначацца апошнія ўдзельнікі 1/8 чэмпіянату свету па футболе

28/06/2018 - 06:15

Апошнія матчы групавога этапу пройдуць на чэмпіянаце свету па футболе 28 чэрвеня. Па іх выніках стануць вядомыя ўсе пары плэй-оф.

А 17-й гадзіне пачнуцца матчы паміж зборнымі Польшчы і Японіі, а таксама Калумбіі і Сенегала. Японцы і сенегальцы маюць па чатыры ачкі — ім для выхаду ў плэй-оф дастаткова і нічыёй. 

У 21.00 будуць вызначаць мацнейшых паміж сабой наступныя пары: Англія — Бельгія і Туніс — Панама. Дарэчы, Англія і Бельгія ўжо гарантавалі сабе месцы ў 1/8 фіналу, прычым маюць нават аднолькавую розніцу забітых і прапушчаных мячоў — 8:2. Для вызначэння мацнейшага ў выпадку нічыёй давядзецца лічыць, хто атрымаў менш жоўтых картак.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі