Сёння ўначы жыхары Беларусі ўбачаць рэдкі "сунічны" Месяц

20/06/2016 - 19:53

Сёння ўначы жыхары Беларусі ўбачаць рэдкі "сунічны" Месяц. 21 чэрвеня зямляне стануць сведкамі рэдкага супадзення летняга сонцастаяння і поўні. Наступнай падобнай падзеі давядзецца чакаць аж да 2062 года, інфармуе партал tut.by.

Момант сонцастаяння для беларусаў прыпадзе на 01:34 21 чэрвеня — у гэты час Сонца будзе знаходзіцца на максімальнай вуглавой адлегласці ад нябеснага экватара. Гэтая ноч стане самай кароткай у 2016 годзе.

Фота: Reuters

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі