26 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговы таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Так, курс долара падаражаў на 55 рублёў — да 17 313, еўра патаннеў на 76 рублёў — да 19 109, расійскі рубель патаннеў амаль на 2 рублі да 276,87.
Курс беларускага рубля ў дачыненні да кошыка валют умацаваўся на 0,29%
Нагадаем, што рубель ужо пэўны час працягвае ўмацоўвацца. Так у пятніцу, 23 кастрычніка, у дачыненні да кошыка валют ён павялічыўся на 0,05%.
Фота: bankinform.ru