Сыход з "Прессбола" працягваецца: звольніўся намеснік галоўнага рэдактара

04/01/2021 - 13:04

Са спартыўнай беларускай газеты "Прессбол" звольніўся намеснік галоўнага рэдактара Дзмітрый Беленькі. Ён працаваў у выданні ад часу яго заснавання — роўна 30 гадоў. Раней з "Прессбола" сышла група журналістаў — Уладзімір Пірог, Сяргей Мардасевіч, Сяргей Шчурко (працаваў пазаштатна), Сяргей Малышка. Прычынай гэтага стала прызначэнне пры ўдзеле Беларускай федэрацыі футбола (аднаго з акцыянераў) галоўным рэдактарам карэспандэнта тэлеканала АНТ Сяргея Лісічкіна і ўвядзення забароны на "палітыку".

facebook.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі