Сяргей Кірыенка за 2016 год зарабіў у дзесяць разоў больш за Пуціна

14/04/2017 - 14:36

На сайце Крамля з'явіліся фінансавыя дэкларацыі вышэйшага расійскага кіраўніцтва за 2016 год. 

Лідарам па даходах стаў Сяргей Кірыенка. Ён зарабіў 85,5 млн расійскіх рублёў. Гэта можа быць звязана з яго працай у дзяржкарпарацыі "Расатам", дзе Кірыенка працаваў да мінулай восені, адзначае РБК

Заробак прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна — амаль у дзесяць разоў меншы, чым у Кірыенкі, — 8,6 млн расійскіх рублёў. 

У тройку "фінансавых лідараў" 2016 года ўваходзіць таксама сакратар Савета бяспекі Мікалай Патрушаў (33,5 млн расійскіх рублёў). Замыкае тройку паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта ў Савеце Федэрацыі Артур Мураўёў (33,3 млн расійскіх рублёў). 

Прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў зарабіў 12,8 млн расійскіх рублёў. Аднак яго жонка Таццяна Наўка зарабіла ў дзесяць разоў больш — 120,8 млн расійскіх рублёў. Іх сукупны даход (133,6 млн расійскіх рублёў) дазваляе назваць іх самай багатай парай сярод усіх крамлёўскіх сем'яў. 

Самы нізкі даход у Крамлі задэкларавала упаўнаважаны пры прэзідэнце па правах дзіцяці Ганна Кузняцова — каля 2,8 мільёна расійскіх рублёў. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі