Сябра журы “Танцуюць усе”: Ніякай непавагі да беларускай мовы я тут не бачу

14/10/2015 - 15:10

Відэа з выступам беларускай канкурсанткі на ўкраінскім шоу “Танцуюць усе” нарабіла скандалу. У паводзінах і рэпліках сяброў журы ў адказ на беларускую мову Наталкі Белазёравай шмат хто ўгледзеў калі і не здзек, то ганебнае стаўленне да нашай мовы.

“Калі сябры журы пры першых гуках беларускай мовы пачалі хапацца за грудзі і смяяцца, зала іх радасна падтрымала. Смяяліся абсалютна ўсе не злосна, але ўсё адно: а і сапраўды, якая смешная мова”, — абураецца аўтар артыкула на партале http://www.depo.ua

У адказ на смех журы і залы Наталка Белазёрава не пераходзіць на рускую мову, не губляецца і з усмешкай па заканчэнні свайго выступу сыходзіць. Ці яна не заўважыла таго, што заўважылі гледачы шоу?

“Дыскамфорт быў, бо я ўпершыню сутыкалася з такой сітуацыяй, калі ўкраінцы не разумелі маёй беларускай мовы, — прызнаецца Еўрарадыё Наталка. — Са мной было ўпершыню, калі я кажу нешта, а мяне не разумеюць. І яшчэ і смяюцца. Я не магу сказаць: гэта з мяне смяяліся ці з мовы, аднак маглі б сябе крышачку стрымаць”.

Наталка Белазёрава на шоу "Танцуюць усе"

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі