Сябра Каардынацыйнай рады Мікалай Страха асуджаны на 14 сутак арышту

12/08/2021 - 14:23

Сябра Каардынацыйнай рады Мікалай Страха асуджаны на 14 сутак арышту за "адміністрацыйнае правапарушэнне", паведамляе тэлеграм-канал @rada_vision. Ён быў затрыманы ў сераду і знаходзіцца на Акрэсціна.

Страха быў намеснікам дэкана прыродазнаўчага факультэта БДПУ. 20 кастрычніка 2020-га яго звольнілі "па згодзе бакоў". Сам Мікалай Страха казаў, што насамрэч за актыўную грамадзянскую пазіцыю ў сацсетках. У педуніверсітэце ён працаваў з 1998 года, з'яўляецца аўтарам 180 навуковых прац, падручнікаў.

Мікалай Страха быў дэлегатам віртуальнай платформы "Сход". Ён трапіў пад "зачыстку" ўдзельнікаў гэтай ініцыятывы. Напярэдадні стала вядома, што сілавікі перахапілі яго тэлеграм-канал.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі