Святаслаў Вакарчук трапіў пад артылерыйскі абстрэл на Данбасе

14/07/2022 - 09:42

Лідар культавага ўкраінскага гурта "Акіян Эльзы" Святаслаў Вакарчук трапіў пад артылерыйскі абстрэл на Данбасе. 13 ліпеня ён выступаў перад украінскімі байцамі на фронце, уздымаючы іх баявы дух. У гэты момант па ўкраінскіх пазіцыях пачала страляць расійская артылерыя. Вакарчук працягнуў выконваць свае хіты ў бліндажы.

"На фронце бывае ўсякае, піша музыка. — Я ўжо даў каля 120 выступаў на ўсходзе і на поўдні [Украіны]. І трапляў у розныя сітуацыі. Але заўсёды паўтараю: акрамя нас з вамі, больш ва Украіны нікога няма. Кожны павінен рабіць для перамогі, што можа. Кожны. Кожны дзень. Так, як робяць гэтыя хлопцы на фронце. Яны — наш скарб".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі