Свята-Елісавецінскі манастыр / planetabelarus.by
Мінскі праваслаўны Свята-Елісавецінскі манастыр адкрыта просіць грошай для расійскіх штурмавікоў, якія ваююць супраць Украіны. Гэта заўважыла "Хрысціянская візія".
У тг-канале манастыра паведамілі, што застаўся "апошні дзень збору на Данбас". У сакавіку туды паедзе чарговы раз група Мікалая Гаўрылава. У сацсетках манастыра напісана, што дапамога патрэбная падраздзяленню "Шторм", якому дапамагаюць манастырскія валанцёры.
"Не ведаем, як у іншых падраздзяленнях, але той "Шторм", з якім мы рухаемся, жыве за кошт валанцёраў. Няма нават найпрасцейшага: брані, касак, маскхалатаў, генератараў... А яны менавіта першыя каля кавадла Перамогі. У іх свой шпіталь. Прасілі дапамагчы, але каб закрыць там усе пазіцыі, патрэбныя вялікія грошы — паступаюць узводамі, расход велізарны. Будзем збіраць часткамі, колькі зможам", — піша Гаўрылаў.
Ён паведамляе, што ў склад "Шторму" ўваходзяць зняволеныя, якія падпісалі кантракт з Мінабароны Расіі. Далей ён апісвае, як яны паводзяцца на баявых заданнях.
Плаціце падаткі ў Польшчы? Тады вы можаце падтрымаць Еўрарадыё і перавесці нам 1,5% свайго падаходнага. Гэта проста! У дэкларацыі ў графе "1,5 na OPP" трэба ўвесці KRS 0000507234 і cel 137070. Вы ўбачыце арганізацыю FANIMANI — так і мусіць быць, гэта нашыя партнёры. Гэта дапаможам нам станавіцца яшчэ лепш!
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут