Сутэнёра, які завербаваў трох прастытутак, затрымалі ў Гродне (відэа)

06/08/2019 - 08:27

У Гродне супрацоўнікі міліцыі затрымалі 37-гадовага сутэнёра, інфармуе прэс-служба МУС. 

Гродзенец знаёміўся з жанчынамі ў сацсетках і прапаноўваў ім працу па аказанні інтым-паслуг. Вылічылі зламысніка падчас маніторынгу інтэрнэту. Ён прапаноўваў мужчынам сэксуальныя паслугі 27-гадовай дзяўчыны за грошы.

Дзяўчыну затрымалі. Яна распавяла, што пазнаёмілася з сутэнёрам у групе па пошуку працы, дзе ён назваўся дырэктарам фірмы. Пры сустрэчы мужчына прапанаваў ёй заняцца інтым-паслугамі. Яна пагадзілася, бо была ў цяжкім матэрыяльным становішчы. Сутэнёр займаўся пошукам кліентаў, заробак дзялілі пароўну.

На мужчыну пачалі крымінальную справу. Ён прызнаўся ў злачынстве і паведаміў, што гэта не адзіная пацярпелая. Па звестках аператыўнікаў, на яго працавалі як мінімум яшчэ дзве дзяўчыны, у якіх было не менш за дзесяць кліентаў. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі