Сусветны банк прагназуе невялікі рост ВУП у Беларусі ў наступным годзе

15/05/2017 - 14:54

Сусветны банк прагназуе невялікі рост рэальнага ВУП у Беларусі ў наступным годзе — на 0,7%. У 2019 годзе рост складзе 1,2%. А вось сёлета прагназуецца зніжэнне ВУП на 0,4%. Гэта вынікае з чарговага “Эканамічнага агляду Сусветнага банку для Беларусі”.

На думку экспертаў, у эканоміцы нашай краіны заўважаецца стабілізацыя, якая абумоўленая павелічэннем экспарту. Як паведаміў прадстаўнік Сусветнага банку Кірыл Гайдук, слабы рост ВУП у бліжэйшыя два гады магчымы за кошт паступовага аднаўлення знешняга попыту. Эксперты мяркуюць, што расійская фінансавая дапамога, больш жорсткая бюджэтна-падатковая і грашова-крэдытная палітыка могуць забяспечыць часовае вырашэнне праблемаў у беларускай эканоміцы, паведамляе БЕЛТА.

Пры гэтым Сусветны банк звяртае ўвагу на рызыкі, звязаныя з залежнасцю айчыннай эканомікі ад экспарту нафтапрадуктаў, ад негатыўнага ўплыву якіх неабходна пазбаўляцца.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі