У інстаграме з'явіліся ролікі пад хэштэгам #белорусыпротивсанкций, у якіх работнікі .дзяржустаноў выказваюць сваю нязгоду з санкцыямі Захаду супраць нашай краіны.
Пра тое, што беларускіх рабочых "просяць" запісваць падобныя відэа,стала вядома яшчэ на мінулым тыдні. Цяпер ролікаў з асуджэннем санкцый амаль тысяча. І часам гэта выглядае вельмі нягегла. У гэтым відэа супраць санкцый выступаюць простыя гомельскія грузчыкі Дзяніс Пыжоў і Уладзімір Дзярабкін.
Аўтары гэтага відэа — супрацоўніцы ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне Ашмянскага райвыканкаму. Праўда, іх выступ супраць санкцый падаецца занадта не эмацыйным. Чаму, цікава?
Іншая справа — работнікі тэрытарыяльнага цэнтру сацабслугоўвання насельніцтва Воранаўскага раёну!
"Мы разам ішлі наперад. Уносілі свой пасільны ўклад у капілку сваёй краіны!" — бадзёра па ролях прамаўляюць жанчыны завучаны тэкст і "просяць пачуць кожную з іх".
А вось начальніца ўчастка гродзенскага завода кансерваў ўражвае сваёй мінімалістычнай заявай.
"Крэатыў" з відэа супраць санкцый так і прэ. Зрэшты, як заўсёды.
To see this content visit the full version of this page.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут