Супраць Калеснікавай у гомельскай калоніі ўчынілі правакацыю — праваабаронцы

23/05/2023 - 17:39
Марыя Калеснікава ў 2020-м / Еўрарадыё

У гомельскай папраўчай калоніі №4 учынілі правакацыю супраць Марыі Калеснікавай, паведамляюць праваабаронцы.

Пасля таго, як палітзняволеная вярнулся з медчасткі, нехта падсыпаў ёй таблеткі ў ёмістасць з растваральнай сухой кавай. Неўзабаве пасля гэтага адбыўся ператрус камеры, і супрацоўнікі калоніі выявілі гэтыя таблеткі.

Калеснікаву за іх пакаралі штрафным ізалятарам (ШІЗА), бо праносіць медпрэпараты з медыцынскай часткі забаронена.

Па словах праваабаронцаў, хутчэй за ўсё, правакацыю ўчыніў нехта з сукамернікаў Калеснікавай.

Напярэдадні стала вядома, што палітзняволеная мае праблемы са здароўем і яе "прэсуюць" у калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі