Суд ЕС адмовіўся здымаць санкцыі з кампаніі Synesis і яе ўладальніка

13/09/2023 - 10:41

Камеры відэаназірання /ілюстрацыйнае фота / pexels.com

Суд Еўрасаюза адхіліў пазоў IT-кампаніі Synesis і яе ўладальніка Аляксандра Шатрова, якія дамагаліся зняцця санкцый, перадае DW.

Шатроў і Synesis падалі пазовы супраць Савета ЕС у 2022 годзе.

Synesis трапіла пад санкцыі ЕС у снежні 2020 года. Кампанію пакаралі за тое, што яна дапамагала ўладам вылічваць беларускіх пратэстоўцаў. У Афіцыйным часопісе ЕС гаворыцца: "Synesis прадаставіла беларускім уладам платформу відэаназірання Kipod, якая дазваляе ажыццяўляць пошук і аналіз відэазапісаў, а таксама выкарыстоўваць праграмнае забеспячэнне для распазнавання асоб, што робіць кампанію адказнай за рэпрэсіі грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі з боку дзяржаўнага апарату Беларусі".

Раней кампанія Synesis спрабавала зняць санкцыі праз брытанскі суд, але таксама безвынікова.

Сёлета выявілася, што беларускую сістэму Kipod ужывалі таксама ў Маскве для выяўлення і пераследу пратэстоўцаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі