Студэнтцы з вядомага пратэснага фота далі тры гады "хіміі" за счэпку

24/12/2021 - 10:23

Студэнтку Злату Януковіч асудзілі да трох гадоў «хіміі» за счэпку 10 жніўня 2002 года, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна". 

Трэцякурсніцу хімфаку БДУ прызналі вінаватай у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч. 1 артыкула 342 КК).

Злата стала вядомай пасля фота, зробленага 10 жніўня 2020 года на Нямізе. Дзяўчына стаяла ў счэпцы з іншымі жанчынамі. Гэтая фатаграфія стала адным з сімвалаў жаночага пратэсту.

Затрымалі Злату сёлета 13 кастрычніка. Потым на праўладных каналах з'явілася яе "пакаяльнае" відэа. 

да суда яе два месяцы трымалі ў СІЗА. Пасля вынясення прысуду дзяўчыну вызвалілі ў зале суда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі