Студэнта з Гродна білі і судзілі, а цяпер клічуць на працу ў міліцыю

08/12/2020 - 08:50
Супрацоўнікі АМАП выносяць студэнта з інтэрната / hrodna.life​

Студэнту Гродзенскага аграрнага ўніверсітэта Васілю Дзедаўцу прыйшоў ліст з міліцыі — яго запрашаюць на працу ў органы ўнутраных спраў на пасаду "міліцыянт" або "міліцыянт групы затрымання". Ліст адпраўлены з Дэпартамента аховы Маскоўскага раёна Мінска.

Пікантнасць сітуацыі ў тым, што пасля выбараў зносіны гродзенскага студэнта з міліцыяй складалася вельмі хваравіта. У прамым сэнсе гэтага слова. Яго затрымлівалі, збівалі і судзілі.

"Нічога сабе, яны мяне збівалі і цяпер запрашаюць працаваць!" — абурыўся Васіль, яго словы прыводзіць партал hrodna.life.

Першы раз яго затрымалі 9 жніўня на Савецкай плошчы Гродна. Далі штраф. На наступны дзень 10 жніўня ён зноў апынуўся спачатку ў міліцыі, затым у турме. У той дзень ён разам з іншымі студэнтамі выйшаў з інтэрната паглядзець, што адбываецца. Калі з'явіліся сілавікі, маладыя людзі паспяшаліся вярнуцца ў будынак.

"Ніхто нічога не крычаў, проста спалохаліся тэхнікі, таму і пабеглі", — успамінае Васіль. Ён зачыніўся ў сваім пакоі, але праз пару імгненняў дзверы былі выбітыя. Яго пачалі біць.

"Пшыкалі балончыкам у вочы і нешта крычалі. Вахцёрка з інтэрната была сведкай усяго таго, што адбываецца. Яна заступілася за мяне, але яны і на яе крычалі. Паспелі нават ударыць дубінкай па яе стале — разбілі шкло!" — кажа Васіль.

Дата на кадрах с камеры видеонаблюдения отражается некорректно из-за сбоя в системе, поясняет портал. Все события на видео произошли вечером 10 августа 2020 года.

Потым былі суд і прысуд у 15 сутак. З турмы са шматлікімі гематомамі і сінякамі Васіля забралі ў бальніцу. Ён здолеў абскардзіць прысуд, дамогся яго скасавання, але знайсці і пакараць сілавікоў, якія яго збівалі, не змог. У канцы лістапада студэнт атрымаў ліст са Следчага камітэта, дзе гаварылася, што ў распачынанні крымінальнай справы яму адмоўлена.

Калі яму ў пачатку снежня прыйшоў ліст з запрашэннем на працу ў міліцыю, Васіль вельмі здзівіўся. З яго бэкграундам ён наўрад ці падыходзіў для гэтай службы. Хутчэй за ўсё, мяркуе хлопец, адрасатаў такіх лістоў выбіраюць выпадкова. "Калі б яны праверылі кандыдатаў у базе дадзеных, то запрашэнні на службу мне б не было", — мяркуе ён. Хоць "плюшкі", якія абяцаюць будучым міліцыянтам, яго ўразілі: заробак у 1000 рублёў, магчымасць паступіць у Акадэмію МУС, поўны сацпакет і іншыя льготы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі